Музей Варшаўскага паўстання паведаміў пра старт «Майстэрні памяці» – новага адукацыйнага праекты, прысвечанага Другой сусветнай вайне.
Для таго, каб прыняць удзел у праекце, трэба спампаваць прыкладанне Wytwórnia Pamięci (Майстэрня памяці) з сайту wytworniapamieci.pl. Затым запісаць відэа з чалавекам, які быў сведкам ваеннага ліхалецця, падаць дадзеныя свае і героя ды выслаць матэрыял Музею Варшаўскага паўстання. Такім чынам музейная ўстанова хоча стварыць базу сведчанняў аб Другой сусветнай вайне.
Дырэктар Музею Ян Алдакоўскі гаворыць, што праект накіраваны перш за ўсё на тое, каб падзяліцца інфармацыяй пра штодзённае жыццё падчас вайны і эмоцыі людзей.
- Жывых сведкаў Другой сусветнай вайны засталося няшмат. Іх успаміны, часам вельмі кароткія, вельмі важныя для нас, для гісторыі. Таму мы павінны сабраць і захаваць для будучых пакаленняў іх аповеды пра тое, што адбывалася ў вайну ў Польшчы.
У сувязі са стартам праекту Музей Варшаўскага паўстання рыхтуе грамадскую кампанію ў СМІ.
вс