Беларуская Служба

У Польшчы вяртаюць добрае імя работнікам судовай сістэмы, рэпрэсаваным урадам ПіС

07.05.2025 09:00
Пацярпелыя суддзі і пракуроры чакаюць кампенсацыі і публічных прабачэнняў.
Адам Боднар@MS_GOV_PL

У Польшчы ў Міністэрстве юстыцыі створана рабочая перамоўная група, мэта якой — выправіць крыўды і вярнуць добрае імя незалежным суддзям і пракурорам, якія сталі ахвярамі рэпрэсій падчас кіравання краінай урадам партыі «Права і справядлівасць». Напісаў аб гэтым у сацыяльных сетках міністр юстыцыі Адам Боднар. «Як міністр юстыцыі я лічу гэта маім абавязкам», — адзначыў ён у допісе.

Кіраўнік Мінюста падкрэсліў, што трэба зрабіць усё для таго, каб справы не даходзілі да суда, а да мірнага вырашэння спрэчкі. «Гэта будзе мэтай перамоваў, якія вядзе Міністэрства юстыцыі сумесна з Генеральнай пракуратурай», — заявіў Боднар.

Пацярпелыя суддзі і пракуроры чакаюць кампенсацыі і публічных прабачэнняў.
яс