Рашэнне аб наяўнасці хрысціянскага крыжа ў залах свецкіх школ лепш за ўсё пакінуць настаўнікам, вучням і бацькам, заявіла міністр адукацыі Барбара Навацка (Barbara Nowacka) ў эфіры TVP Info.
— Вельмі часта гэта рашэнне супольнасці, і я не хацела б яго мяняць, — адзначыла яна.
На пытанне аб уроках патрыятычнага выхавання, якіх дамагаецца партнёр па кааліцыі Польская сялянская партыя PSL, міністр адукацыі адказала, што гэта ўжо рэалізуецца.
— У «Напрамках дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі» ў мінулым годзе мы ўключылі патрыятычную дзейнасць у лік прыярытэтаў на 2025 год. І будзем яе працягваць, таму што мы жывём у часы, калі гэта неабходна, — адзначыла міністр Навацка.
Па-другое, па яе словах, вельмі моцнае патрыятычнае вымярэнне нясуць урокі пад назвай «Выхаванне з арміяй».
Адказваючы на пытанне аб увядзенні забароны на выкарыстанне вучнямі смартфонаў у школах, чаго хоча цяперашні старшыня Сейма Шымон Галоўня (Szymon Hołownia), міністр адказала, што і так «забарона выкарыстоўваюцца ў 60% школ».
— Я лічу, што было б лепш, калі б правілы ўстанаўлівалі дырэктары школ разам з бацькамі і вучнямі, - сказала Барбара Навацка ў эфіры польскага тэлебачання TVP Info.
PR24/Яс