Беларуская Служба

Левыя сілы хочуць змагацца са спекулянтамі на рынку жылля ў Польшчы

08.05.2025 17:01
Прадстаўнікі партыі прадставілі праект закона па гэтым пытанні на канферэнцыі ў Сейме.
    .
Пасяджэнне парламенцкай камісіі ў Сейме. Ілюстрацыйнае фотаPAP/Rafał Guz

Фракцыя «Левыя сілы» хоча змагацца са спекулянтамі на рынку жылля. Прадстаўнікі групы прадставілі праект закона па гэтым пытанні на канферэнцыі ў Сейме. «Левыя сілы не толькі крытыкуюць, але і маюць канкрэтныя рашэнні», — заявіла кандыдатка ў прэзідэнты ад левых Магдалена Беят.

Закон прапануе два рашэнні. Першы — забарона на куплю муніцыпальных кватэр са зніжкай з 2027 года. Другая папраўка тычыцца становішча пенсіянераў — гміна зможа падпісаць пагадненне з чалавекам ва ўзросце 65 гадоў і старэй на куплю іх кватэры. 50 працэнтаў яго кошту павінны будуць выплаціць неадкладна, а астатнюю палову — на працягу максімум 20 гадоў.

Законапраект з'яўляецца адказам на паведамленні СМі пра тое, што кандыдата ў прэзідэнты ад партыі «Права і справядлівасць» Караль Наўроцкі з жонкай нібыта перапісалі на сябе кватэру 80-гадовага Ежы Ж. у Гданьску.

ПР/юл