Сёння адзначаецца Дзень Еўропы. З гэтай нагоды на Літоўскай плошчы ў Любліне можна ўбачыць унікальную інсталяцыю, якая складаецца з больш чым 100 незвычайных 6-метровых сцягоў, падрыхтаваных амаль сотняй жыхароў гмін і паветаў, якія аб'ядноўваюцца ў Люблінскую метраполію. Аўтары сцягоў паказалі сябе, свае перакананні, бачанне свабоды ці мары.
Прэзентацыя інсталяцыі з'яўляецца кульмінацыяй праекта «Еўрапейскія сцягі». Урачыстае адкрыццё пачнецца на Літоўскай плошчы а 20-й гадзіне, але сцягі можна паглядзець ужо зараз. Мерапрыемства будзе суправаджацца канцэртам украінскага хору «Канон» з Чаркасаў і выставай партрэтаў аўтараў сцягоў. Выстава будзе знаходзіцца на Літоўскай плошчы да 11 мая.
IAR/нг