Беларуская Служба

«Ну і Космас!» Польскае радыё запрашае на 28-ы Навуковы пікнік

10.05.2025 10:01
Гэта найбуйнейшае ў Еўропе навукова-папулярнае мерапрыемства пад адкрытым небам.
28-
28-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік»прэс-матэрыялы

А 11-й гадзіне на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве стартуе 28-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік» - гэта найбуйнейшае ў Еўропе навукова-папулярнае мерапрыемства пад адкрытым небам. Сёлета імпрэза прысвечана космасу і праходзіць пад лозунгам: «Ну і Космас!» (Ale Kosmos!).



З 11:00 да 20:00 запланавана 690 паказаў у 185 намётах. Іх падрыхтавалі 152 установы з Польшчы і замежжа, у тым ліку, журналісты Беларуская рэдакцыя Польскае радыё для замежжа.

Сярод іх: квест-рум «Брама часу», касмічная гульня «AUDIONAUCI», майстар-класы з дыджэем, заняткі па мастацтве, музыцы і радыё, віктарыны з цікавымі прызамі.

Уваход на пікнік бясплатны. Журналісты Польскага радыё будуць асвятляць мерапрыемства і весці прамыя трансляцыі з месца імпрэзы.

IAR/аз

Польскае радыё і Цэнтр навукі «Капернік» запрашаюць на пікнік, прысвечаны навуцы і космасу

09.05.2025 10:22
Запланавана 690 паказаў у 185 намётах.