Беларуская Служба

Савецкі касмічны карабель, хутчэй за ўсё, не ўпадзе на тэрыторыю Польшчы - Польскае касмічнае агенцтва

10.05.2025 16:30
Эксперты не выключаюць, што фрагменты зонда «Космас-482» могуць перажыць сход з арбіты і ўпасці на паверхню Зямлі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Зонд «Космас-482» сышоў з арбіты, паведамляе Польскае касмічнае агенцтва POLSA. Пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што аб'ект мог увайсці ў атмасферу Зямлі над Польшчай.



Касмічны зонд, быў запушчаны СССР у 1972 годзе, з касмадрому Байканур у Казахстане. Планавалася, што рабатызаваны касмічны карабель дасягне Венеры. Аднак няспраўнасць ракеты-носьбіта пакінула карабель на калязямной арбіце. З гэтага часу ён паступова набліжаецца да Зямлі  - з першапачатковых 9 800 км да цяперашніх 370 км.

Паколькі канструкцыя аб'екта была разлічана на тое, каб вытрымліваць экстрэмальныя ўмовы атмасферы Венеры, то эксперты не выключаюць, што фрагменты зонда могуць перажыць сход з арбіты і ўпасці на паверхню Зямлі.



Польскае касмічнае агенцтва POLSA супрацоўнічае з касмічнымі агенцтвамі ЗША і Еўрапейскага Саюза, каб атрымаць найбольш дакладныя прагнозы адносна часу і месца ўваходжання зонда ў атмасферу.

Згодна з міжнароднымі нормамі, Расійская Федэрацыя, як правапераемніца Савецкага Саюза, нясе адказнасць за аб'ект у адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб касмічнай прасторы 1967 года.

IAR/аз

Польскае касмічнае агенцтва трапіла пад удар хакераў

04.03.2025 11:30
Узлом сістэмы Польскага касмічнага агенцтва адбыўся «з усходу» - прадстаўнік ураду Польшчы.