Беларуская Служба

Навука — гэта даступна. У Варшаве праходзіць Навуковы пікнік Польскага радыё

10.05.2025 17:17
Сёлетняя тэма мерапрыемства — космас.
Зона Польскага радыёфота: Беларуская служба Польскага радыё

Сёння каля Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве адбываецца чарговы — ужо 28-ы па ліку — Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік». Сёлетняя тэма мерапрыемства — космас.

Пікнік, як заўсёды, прыцягнуў тысячы ўдзельнікаў і больш за сотню экспанентаў, якія прадстаўлялі навуку ў займальнай і зразумелай форме.

Польскае радыё выступіла суарганізатарам падзеі, і кожная з яго рэдакцый прадставіла свой стэнд. Беларуская рэдакцыя Польскага радыё таксама прыняла ўдзел. Мы пераконвалі гасцей, што беларуская мова — гэта проста, а чытаць па-беларуску можа кожны.

Нашы наведвальнікі адказвалі на пытанні пра космас, слухалі, як гучаць назвы планет і іншых нябесных цел па-беларуску, і нават спрабавалі сябе ў ролі журналістаў — чыталі беларускія тэксты перад мікрафонам. Трэба адзначыць, што многія справіліся з гэтым вельмі добра.

 ав


. 
. 
.