Беларуская Служба

Польскі эксперт крытычны ацэньвае прапанову Пуціна аб перамовах з Украінай

11.05.2025 12:31
Уначы ў нядзелю Уладзімір Пуцін выступіў з прамовай, у якой запрапанаваў  прамыя перамовы з Украінай у Стамбуле ў бліжэйшы чацвер.
Пуцін выступае з прапановай аб перамовах з Украінай у КрамліEPA/GAVRIIL GRIGOROV / SPUTNIK / Dostawca: PAP/EPA.

Еўрапейскія СМІ ў «жаданні размаўляць» бачаць памкненне Крамля «не дапусціць, каб Вашынгтон адмовіўся ад навядзення мастоў у адносінах з Расіяй». Начны выступ Пуціна – гэта гульня пад Трампа, бо ў ЗША гэта быў час «прайм-тайму».

Дарыюш Матэрняк з польска-ўкраінскага партала лічыць, што прапанаваныя Уладзімірам Пуціным перамовы могуць стаць спосабам палепшыць становішча Расіі на фронце. Расійскі дыктатар заявіў, што хоча прамых перамоў з Украінай. Яны павінны былі адбыцца 15 мая ў Стамбуле. Гэта адказ на сустрэчу «кааліцыі жадаючых» у Кіеве, падчас якой лідары ​​заходніх краін заклікалі Пуціна да трыццацідзённага спынення агню.

Доктар Дарыюш Матэрняк успомніў у эфіры «Польскага радыё 24», што Расія раней выкарыстоўвала часовае перамір'е для ўмацавання сваіх пазіцый.

— Магчыма за гэтай прапановай стаіць жаданне расійскага боку ўзяць паўзу ў ваенных дзеяннях. Папярэднія спыненні агню, нават кароткія 20-гыдзіннае на Новы год, расіяне выкарысталі, каб палепшыць сваю пазіцыю на лініі фронту, рыхтуючыся да наступу, выкарыстоўваючы кароткае перамір’е. Таксама можа быць цяпер.

Эксперт адзначыў, што любое перамір'е не будзе азначаць заканчэння вайны, што — на яго думку — у цяперашні час малаверагодна. Ён падкрэсліў, што расійскае грамадства мае значна абмежаваны доступ да інфармацыі пра канфлікт і ў асноўным падтрымлівае палітыку Уладзіміра Пуціна.

ПР/юл