У Варшаве, каля палаца Бельведэр, ля падножжа помніка Юзэфу Пілсудскаму, адбылася цырымонія з нагоды 90-й гадавіны смерці выбітнага маршала Польшчы.
Юзэф Пілсудскі адыграў ключавую ролю ў аднаўленні незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе, а таксама ў яе абароне падчас польска-савецкай вайны 1920 года.
Віцэ-прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы Караль Паляёўскі нагадаў, што Пілсудскі меў дакладнае разуменне міжнароднай сітуацыі, якая склалася пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера ў Германіі ў 1933 годзе.
— Маршал Пілсудскі лічыў, што чалавек, які напісаў «Mein Kampf» і ўзначаліў Германію, уяўляе сур’ёзную пагрозу для незалежнасці і суверэнітэту Польшчы. Ён быў рэалістам і быў перакананы, што рана ці позна наступным пакаленням палякаў давядзецца зноў змагацца за вольную і незалежную краіну..
Адзін з кіраўнікоў Інстытута нацыянальнай памяці выказаў упэўненасць, што «12 траўня 1935 года, са смерцю маршала Пілсудскага, завяршылася эпоха свабоднай і незалежнай Польшчы».
IAR/эж