Беларуская Служба

Стала вядома, што было ў канверце, які ўчора падчас прэзідэнцкіх дэбатаў лідар апытанняў перадаў свайму галоўнаму суперніку

13.05.2025 15:29
Падчас апошніх публічных дэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы не абыйшлося без скандалаў.  
    TVN
Учора ў сядзібе тэлеканала TVN прайшлі апошнія публічныя перадвыбарчыя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы PAP/Marcin Obara

Учора ў сядзібе тэлеканала TVN прайшлі апошнія публічныя перадвыбарчыя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы. Атмасфера ў студыі была вельмі гарачая і не абыйшлося без скандалаў.



У тым ліку падчас дэбатаў лідар перадвыбарчых апытанняў, кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі перадаў свайму суперніку, якога падтрымлівае правая партыя «Права і справядлівасць» Каралю Наўроцкаму, таямнічы канверт. 

«Гэта апошні шанец, прапанова паводзіць сябе сумленна», - сказаў Рафал Тшаскоўскі.

Толькі сёння прэзідэнт Варшавы выявіў у сацсетках, што ў канверце быў нумар рахунку Дома-інтэрната для пажылых людзей, дзе сёння пражывае спадар Ежы – герой гучнага скандалу з удзелам кандыдата правых сілаў Караля Наўроцкага.



Нагадваем, кватэра Караля Наўроцкага, якую палітык купіў паводле ільготных умоваў у 80-гадовага пенсіянера ў абмен на абяцанне пажыццёвага догляду – адна з тэм, якiя здамінавалі апошнія дні перадвыбарчай кампаніі.

«У спадара Ежы больш няма кватэры. Кватэры, якую Наўроцкі «захапіў», а потым цынічна заяўляў, што нехта іншы «схаваў» мужчыну ў Доме-інтэрнаце для пажылых людзей. Не. Менавіта з-за вашай халатнасці спадар Ежы там апынуўся», - напісаў Рафал Тшаскоўскі.

Ён дадаў, што ў тым жа канверце была яшчэ і адна простая цытата: «Калі не ведаеш, як сябе паводзіць - паводзь сябе прыстойна», - дадаў кандыдат Рафал Тшаскоўскі.

Нагадваем, выбарчы штаб Караля Наўроцкага блытаўся ў паясненнях. Канчаткова сам кандыдат заявіў, што вырашыў перадаць нерухомую маёмасць на дабрачынныя мэты.

IAR/аз

Што паказалі апошнія дэбаты перад выбарамі. Як кандыдаты бачаць ролю Польшчы ў свеце і ЕС

13.05.2025 14:29
Учора вечарам адбыліся апошнія дэбаты кандыдатаў перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія ў Польшчы пройдуць у бліжэйшую нядзелю, 18 мая.