Члены грузінскай мафіі становяцца ўсё больш актыўнымі ў Польшчы. Нацыянальная пракуратура абвясціла, што абвінавачванні выстаўлены супраць сямі грузінаў, у тым ліку аднаго высокапастаўленага члена грузінскай мафіі.
Прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжынскі заявіў, што паліцыя знайшла злачынцаў, ведучы следства па справе аб узломе аўтамабіля ў Варшаве, адкуль былі скрадзеныя зброя і боепрыпасы.
Яцэк Дабжынскі паведаміў, што ў вёсцы Новы Конік пад Варшавай былі знойдзены скрадзеная зброя і боепрыпасы. Таксама былі затрыманыя сем чалавек, у тым ліку высокапастаўлены член грузінскай мафіі, які мае ранг Вора, або правадыра, у бандыцкай іерархіі.
Прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Пшэмыслаў Новак паведаміў, што ўсе затрыманыя ўзятыя пад варту.
Нацыянальная пракуратура Польшчы паведаміла, што ў гэтым годзе амаль 600 грамадзянам Грузіі было прад'яўлена абвінавачанне, яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні больш за 400 злачынстваў.
ПР/юл