Беларуская Служба

На польска-беларускай мяжы быў затрыманы буйны транспарт падсанкцыйных тавараў

19.05.2025 13:30
Забаронены груз кампанія з Іспаніі адправіла ў Азербайджан. Па справе праходзіць расследаванне.
 -
На польска-беларускай мяжы быў затрыманы буйны транспарт падсанкцыйных тавараўfacebook.com/gov.pl.kas

Супрацоўнікі Люблінскага аддзялення Нацыянальнай падатковай адміністрацыі затрымалі транспарт з 5 тонамі шын для грамадзянскіх самалётаў Boeing, транзіт якіх праз тэрыторыю Беларусі і Расіі забаронены міжнароднымі санкцыямі.



«Паводле дакументаў, гэта былі аўтамабільныя шыны», — сказала прэс-сакратар Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Юстына Пасячыньска(Justyna Pasieczyńska):

- Функцыянеры мытна-падаткoвай службы падчас кантролю грузавога аўтамабіля на польска-беларускім памежных пераходзе ў Карошчыне выявілі, што замест заяўленых аўтамабільных шын, кіроўца перавозіць шыны для грамадзянскіх самалётаў Boeing, транзіт якіх праз тэрыторыю Расіі і Беларусі ахоплены санкцыямі і забаронены. Груз адправіла кампанія з Іспаніі атрымальніку ў Азербайджане.

Тавары, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, былі затрыманыя. Па справе праходзіць расследаванне.

IAR/аз