Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы пасмяротна ўзнагародзіў забітую супрацоўніцу Варшаўскага ўніверсітэта

19.05.2025 17:25
Жорсткае забойства адбылося ўвечары, 7 траўня на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка.
Галоўная брама Варшаўскага ўніверсітэтаAutorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78344754

Прэзідэнт Анджэй Дуда пасмяротна ўзнагародзіў Малгажату Дынак Залатым Крыжам Заслугі - за яе заслугі перад мясцовай супольнасцю.



Сёння адбыліся пахароны 53-гадовай супрацоўніцы адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта, на якую 7 траўня, абсалютна без ніякай прычыны, напаў 22-гадовы студэнт юрыдычнага факультэта з сякерай у руках.

Узнагароду ад імя прэзідэнта сям'і жанчыны падчас жалобнай цырымоніі ўручыў міністр з Канцылярыі прэзідэнта Анджэй Дэра.

Набажэнства адбылося ў касцёле ў варшаўскім раёне Ахота. Далейшыя цырымоніі на могілках насілі выключна сямейны характар ​​— па просьбе сваякоў СМІ не прысутнічалі.

Сёння, у дзень пахавання жанчыны, у Варшаўскім універсітэце заняткаў не было.

IAR/аз

Вяртаецца вера ў людзей. Хутка расце сума на дапамогу сям’і жорстка забітай жанчыны

09.05.2025 17:04
Забітая пяцідзесяцітрохгадовая Малгажата, верагодней за ўсё, стала выпадковай ахвярай.

Трыццаць жанчын былі забітыя з пачатку года ў Польшчы. «Самы небяспечны момант, калі жанчына вырашае кінуць аб’юзера»

13.05.2025 18:28
За гэтымі лічбамі стаяць трагічныя гісторыі. І далёка не ўсе яны трапляюць на першыя старонкі газет.