Беластоцкая акруговая пракуратура патрабуе, між іншым, 9 гадоў і 3,5 гада пазбаўлення волі для дваіх беларусаў, абвінавачаных у дзейнасці ў арганізаванай злачыннай групоўцы і незаконным абароце наркотыкаў у інтэрнэце. Чакаецца, што прысуд па гэтай справе будзе абвешчаны ў канцы траўня.
Адзін з беларусаў прызнае свой удзел у гэтых злачынствах, а другі — не.
У панядзелак акруговы суд у Беластоку закрыў судовае разбіральніцтва і бакі выступілі са сваімі заключнымі словамі.
Акруговая пракуратура ў Беластоку абвінавачвае абодвух беларусаў, у тым што ў 2023-2024 гадах, на працягу паўгода, удзельнічалі ў абароце значнай колькасці наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Паводле следчых, яны атрымлівалі партыі наркотыкаў, дзялілі на меншыя порцыі і адпраўлялі індывідуальным і аптовым атрымальнікам, якімі ў асноўным былі замежнікі з Усходу. Кантакт паміж абедзвюма бакамі адбываўся праз Інтэрнэт, заказы адпраўляліся па пошце.
Абвінавачаным 37 і 27 гадоў, яны легальна пражываюць у Польшчы. Першы з іх прызнаўся ў гандлі наркотыкамі ў інтэрнэце, але адмаўляе удзел у арганізаванай злачыннай групоўцы.
Другі, які, паводле следства, займаў больш высокую пазіцыю ў структуры гэтай злачыннай групоўкі, сваёй віны не прызнае і ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца пад вартай.
PAP/аз