Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Дональд Туск заклікаў дэпутатаў Сейму працягнуць прыпыненне права на прытулак

20.05.2025 16:12
Прэм'ер-міністр Дональд Туск заклікаў дэпутатаў парламента падоўжыць дзеянне палажэнняў, якія дазваляюць прыпыніць права на прытулак. Прэм'ер-міністр заявіў, што гэта будзе крокам урада ў забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі.
Granica polsko-białoruska, woj. podlaskie
Granica polsko-białoruska, woj. podlaskieWojciech Olkuśnik/East News

Прэм'ер-міністр растлумачыў у Сейме, што падаўжэнне дзеяння палажэнняў, якія прыпыняюць права на прытулак, важнае для бяспекі Польшчы.

«Лукашэнка і Пуцін мабілізуюць тысячы нелегальных мігрантаў з дапамогай перавозчыкаў. Збіраюць іх побач з межамі Польшчы, Фінляндыі, Літвы, Латвіі. І гэта залаты бізнес для іх, які з'яўляецца версіяй гібрыднай вайны», — заявіў Дональд Туск.

Кіраўнік урада Польшчы падкрэсліў, што прыпыненне права на прытулак запатрабавала таксама напружанай працы польскіх дыпламатаў. Дональд Туск заявіў, што дзякуючы такім дзеянням Польшчы,  краіны Балтыі адважыліся больш жорстка змагацца з міграцыяй, арганізаванай Расіяй і Беларуссю.

Сейм разглядае прапанову Савета Міністраў аб згодзе на падаўжэнне часовага абмежавання права падачы заявы аб міжнароднай абароне на дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь.

ІАR/вх