Беларуская Служба

Неўзабаве – прамы цягнік з Варшавы ў Харватыю. Цэны – дэмакратычныя

21.05.2025 11:12
У Харватыю можна дабрацца на самалёце, аднак цэны вышэйшыя ў параўнанні з тым, колькі будзе каштаваць білет на цягнік.
     PKP Intercity
Цягнік польскай дзяржаўнай пасажырскай кампаніі PKP Intercityкрыніца: PKP Intercity

У чэрвені пачне хадзіць прамы цягнік з Варшавы ў харвацкі горад Рыека – папулярнае месца адпачынку на Адрыятычным моры. Цягнік будзе курсіраваць чатыры разы на тыдзень. Польская чыгуначная пасажырская кампанія PKP Intercity паабяцала, што цэны білетаў у адзін бок пачынаюцца ад 200 злотых (каля 48 еўра).

Рыека - трэці па велічыні горад Харватыі пасля сталіцы Заграба і Спліта Рыека - трэці па велічыні горад Харватыі пасля сталіцы Заграба і Спліта

Час адпраўлення з Варшавы – 14:05 па мясцовым часе, прыбыццё ў Рыеку – 08:45. Час у шляху – каля 19 гадзін. У зваротны бок цягнік адправіцца а 19:00 і прыбудзе ў польскую сталіцу а 13:50. На шляху цягнік будзе спыняцца, у прыватнасці, у Катавіцах, Астраве, Вене, Грацы і Любляне.

У Харватыю можна дабрацца на самалёце, аднак цэны вышэйшыя ў параўнанні з тым, колькі будзе каштаваць білет на цягнік. Так, з Варшавы ў Дуброўнік лётае бюджэтная кампанія Wizz Air, а цана білета ў адзін бок на чэрвень складае ад 310 злотых (74 еўра). У сваю чаргу білет з Варшавы ў Спліт на рэйс нацыянальнай авіякампаніі LOT каштуе 579 злотых (138 еўра).

Рыека - трэці па велічыні горад Харватыі пасля сталіцы Заграба і Спліта.

Акцыянернае таварыства PKP Intercity – другая па колькасці перавезеных пасажыраў чыгуначная кампанія ў Польшчы. Поўны пакет акцый перавозчыка належыць дзяржаве.

PKP Intercity абслугоўвае цягнікі міжрэгіянальных і міжнародных спалучэнняў. Кампанія прапануе паездку чатырма катэгорыямі цягнікоў: эканом-класа TLK і InterCity, бізнес-класа Express InterCity і прэміюм-катэгорыі Pendolino Express InterCity Premium. Найбольшай папулярнасцю сярод пасажыраў карыстаюцца дзве першыя катэгорыі.

У 2024 годзе PKP Intercity перавезла амаль 78,5 млн пасажыраў.

вс

здымак Рыекі - крыніца: commons.wikimedia.org/Antonio199cro/CC BY-SA 4.0