Беларуская Служба

Прэм’ер Туск: Колькасць мігрантаў, вернутых з Нямеччыны ў Польшчу, скарацілася

24.05.2025 15:34
Дональд Туск абверг інфармацыю, агучаную кандыдатам на пасаду прэзідэнта Польшчы, звязаным з партыяй «Права і Справядлівасць» Каралям Наўроцкім падчас перадвыбарчай дэбатаў.
 2023      900 ,   2024  600.
У 2023 годзе з Нямеччыны было вернута 900 чалавек, а ў 2024 — 600. Bild: Matthias Wehnert / Shutterstock

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абверг інфармацыю, агучаную кандыдатам на пасаду прэзідэнта Польшчы, звязаным з партыяй «Права і Справядлівасць» (PiS) Каралям Наўроцкім падчас перадвыбарчай дэбатаў, якія адбыліся ў пятніцу, 23 траўня. Паводле Наўроцкага, Нямеччына адаслала ў Польшчу 10 тысяч замежнікаў. Прэм'ер Дональд Туск на платформе X  заявіў:

«За апошні год праўлення PiS Нямеччына вярнула ў Польшчу 900 мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу з нашага боку. Мы скарацілі гэтую колькасць да 600. PiS усіх упускаў і хлусіў. І працягвае хлусіць».

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, агучаных прэс-сакратаром ведамства Яцэкам Дабжыньскім, у 2023 годзе з Нямеччыны было вернута 900 чалавек, а ў 2024 — 600. Гэтыя людзі раней падавалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы, пасля чаго нелегальна выязджалі ў Нямеччыну. Згодна з еўрапейскім правам, іх вярнулі назад у краіну падачы заявы аб прытулку.

Яцэк Дабжыньскі таксама адзначыў, што лічба ў 10 тысяч чалавек з’яўляецца «падманам» і вынікам блытаніны паміж «павернутымі» (zwróceni) і «завернутымі» (zawróceni). Апошнія — гэта тыя, хто не быў дапушчаны на тэрыторыю Нямеччыны, напрыклад, з-за адсутнасці візы. У асноўным гэта грамадзяне Украіны і Беларусі.

IAR/эж