Падчас дыскуссс на YouTube-канале Славаміра Менцэна Рафал Тшаскоўскі пагадзіўся з палітыкам Канфедэрацыі, што калі ён стане прэзідэнтам, то не падпіша законаў, якія павялічваюць існуючыя падаткі. Таксама Тшаскоўскі заявіў, што не дазволіць адправіць польскіх салдат на тэрыторыю Украіны.
Рафал Тшаскоўскі, аднак, не пагадзіўся выступаць супраць сяброўства Украіны ў НАТА. Ён таксама дадаў, што выступае за ўзмацненне правілаў, якія абмяжоўваюць мову нянавісці. На пытанне, ці пагодзіцца ён перадаць якія-небудзь кампетэнцыі польскіх уладаў органам Еўрапейскага саюза, ён адказаў: «яны ўжо настолькі шырокія, што я не бачу прычын для іх пашырэння». У сваю чаргу, на пытанне, ці падпіша Тшаскоўскі «ратыфікацыю новых дагавораў ЕС, якія аслабляюць ролю Польшчы», кандыдат у прэзідэнты адказаў, што «гэтае права ўжо ліквідавана ў многіх сферах, засталася толькі знешняя палітыка, тут павінна захоўвацца аднагалоснасць».
Адначасова Рафал Тшаскоўскі на пытанне Славаміра Менцэна, ці падпіша ён дэкларацыю, адказаў: «Не, я не Караль Наўроцкі, але я зрабіў нейкую дэкларацыю».
Падобную размову з Каралем Наўроцкім правёў Славамір Менцэн у чацвер. Пасля чаго кандыдат, якога падтрымлівае партыя «Права іс правядлівасць», падпісаў дэкларацыю аб падтрымцы васьмі пастулатаў Канфедэрацыі.
IAR/вх