Беларуская Служба

Раённая пракуратура расследуе абставіны аварыі ў аэрапорце ў Кросна

26.05.2025 16:15
У выніку сур’ёзнай аварыі падчас аўтагонак пацярпелі 18 чалавек.
Раённая пракуратура расследуе абставіны аваріі ў аэрапорце ў Кросна PAP/KM PSP Krosno

Раённая пракуратура ў горадзе Кросна (поўдзень Польшчы) расследуе абставіны аварыі падчас аўтагонак, якія адбываліся ў нядзелю на тэрыторыі мясцовага аэрапортa. Аўтамабіль маркі BMW, якім кіраваў 27-гадовы мужчына, уехаў у натоўп гледачоў.

Як паведаміў пракурор Кшыштаф Здунэк (Krzysztof Zdunek), праводзяцца дзеянні па ўстанаўленні ходу мерапрыемства і праверцы таго, ці меў арганізатар усе неабходныя дазволы і дакументы:

- Сёння пройдуць допыты арганізатара мерапрыемства, а таксама кіроўцы аўтамабіля, які ўдзельнічаў ва ўчарашняй аварыі.

Расследаванне будзе праводзіцца з мэтай паставіць абвінавачванне ў прычыненні пагрозы жыццю і здароўю многіх людзей.

Нагадваем, у выніку аварыі 18 чалавек атрымалі траўмы, 5 знаходзяцца ў бальніцы — адзін з іх у цяжкім стане.

У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі больш за 40 пажарных, 10 машын хуткай дапамогі, 3 верталёты службы хуткай медыцынскай дапамогі.

IAR/аз

Аўтамабіль уехаў у натоўп у польскім горадзе Кросна, шмат параненых

25.05.2025 16:18
Кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў натоўп людзей.