Беларуская Служба

Павышэнне мінімальнай заработнай платы ў Польшчы. Ёсць прапанова на 2026 год

27.05.2025 18:00
Гэта будзе павелічэнне на 354 злотых у параўнанні з дзеючай мінімальнай стаўкай у краіне.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі прапануе, каб мінімальная заработная плата ў 2026 годзе павялічылася да 5020 злотых брута. Гэта больш, чым чакаюць прафсаюзы, якія патрабуюць 5015 злотых. Рашэнне ўрада павінна быць прынята да 15 чэрвеня, паведамляе «Факт».

Прапанова Міністэрства працы аб павышэнні мінімальнай заработнай платы была ўнесена на разгляд Пастаяннай камісіі Савета міністраў. Прафсаюзы сцвярджаюць, што павышэнне да 5015 злотых брута неабходнае для кампенсацыі росту кошту жыцця і падтрымання суадносін мінімальнай заработнай платы да сярэдняй на ўзроўні 52,7%. Яны таксама падкрэсліваюць, што гэта скароціць з'яву «працуючых бедных».

Міністэрства па справах сям'і адзначае, што прапанаваная сума ў памеры 5 020 злотых брута (павелічэнне на 7,6%) адпавядае прагнозам на тэму росту заработнай платы ў нацыянальнай эканоміцы. Гэта будзе павелічэнне на 354 злотых у параўнанні з дзеючай мінімальнай стаўкай у краіне.

ав