«Усяго два пасяджэнні за 16 месяцаў, а таксама нерэальныя з пункту гледжання інтарэсаў дзяржавы ідэі міністэрстваў па ліквідацыі Касцёльнага фонду — так коратка можна падсумаваць працу Міжведамаснага камітэта па справах Касцёльнага фонду. Яго стварыў у студзені 2024 года прэм'ер-міністр Дональд Туск, каб рэалізаваць выбарчае абяцанне Грамадзянскай кааліцыі з 2023 года — ліквідаваць архаічны і дарагі для дзяржаўнага бюджэту Фонд, які пакрывае пенсійныя ўнёскі для святароў і манаства, а таксама іх медыцынскае страхаванне. На чале камітэта стаў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны і віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш», — гаворыцца ў матэрыяле.
З дакументаў, якія атрымалі журналісты, вынікае, што камітэт па справах Касцёльнага фонду пачаў працу над трыма прапановамі змяненняў. «Падатковым вылікам у памеры 0,5%, пенсійнымі гарантыямі для духоўных асоб (па ўзоры гарантаванай мінімальнай пенсіі для непрацоўных маці з чатырма і больш дзецьмі), а таксама абавязацельствамі рэлігійных аб'яднанняў па ўдзеле ў гэтых выдатках», — чытаем у газеце.
Таксама былі таксама распрацаваны папярэднія прапановы рашэнняў астатніх задач, на якія выдаткоўваюцца сродкі Касцёльнага фонду, г.зн. утрыманне і аднаўленне касцёлаў, а таксама дабрачынная і апекунская дзейнасць. Rzeczpospolita звярнулася да членаў камітэта, а менавіта міністэрстваў, па дакументы ў гэтай справе.
Як інфармуе выданне, Касцёльны фонд у 2025 годзе абыйдзецца бюджэту ў 257 млн злотых і знаходзіцца «па-за дзяржаўным кантролем».
вх