Праз 20 гадоў перапынку ў Шчэціні зноў пачаў працаваць водны паліцэйскі камісарыят. Ён размешчаны на востраве Бялява насупраць Валоў Хробрага, на Одэры. На сёння ў ім нясуць службу дзевяць паліцэйскіх, у будучыні іх колькасць павялічыцца да дваццаці. Для патрулявання яны маюць сем лодак.
Камісарыят падпарадкоўваецца непасрэдна Ваяводскай паліцэйскай камендатуры ў Шчэціні. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята ў верасні 2024 года, а ў сакавіку 2025 года падпісалі дамову з муніцыпалітэтам аб арэндзе будынка на выспе.
У адкрыцці камісарыята 28 траўня прынялі ўдзел міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк і галоўны камендант паліцыі Марэк Баронь. Міністр запэўніў, што камісарыят застанецца сталым элементам інфраструктуры і больш не будзе скасаваны.
Сямоняк адзначыў, што сёлета бюджэт паліцыі ўпершыню перавысіў 20 млрд злотых (4,72 млрд еўра), што дазволіць фінансаваць новыя інвестыцыі, павысіць заробкі і прыцягнуць новых супрацоўнікаў. Акрамя таго, урад плануе выдаткаваць 13 млрд злотых на мадэрнізацыю ўсіх службаў МУС.
Водны камісарыят у Шчэціне будзе працаваць кругласутачна, у зімовы перыяд — з меншай нагрузкай. Найчасцей яго супрацоўнікі рэагуюць на парушэнні, звязаныя з водным транспартам, праводзяць кантроль цвярозасці і дапамагаюць пры сутыкненнях суднаў.
«Водныя паліцэйскія» будуць дзейнічаць на тэрыторыі ўсяго Заходнепаморскага ваяводства, у тым ліку ўдзельнічаючы ў ратавальных аперацыях.
PAP/эж