Караль Наўроцкі перамагае на прэзідэнцкіх выбарах. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў незалежны кандыдат, якога падтрымлівае апазіцыйная правая партыя «Права і справядлівасць» атрымаў 50,89 працэнта галасоў, а Рафал Тшаскоўскі ад «Грамадзянскай кааліцыі» – 49,11 працэнта.
Дзяржаўная выбарчая камісія падлічыла 100 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў з усіх камісій. Згодна з дадзенымі, за кандыдата ад партыі «ПіС» прагаласавалі 10 606 628 чалавек, а за кандыдата ад «Грамадзянскай кааліцыі» – 10 237 177.
Караль Наўроцкі перамог у Люблінскім, Лодзінскім, Малапольскім, Падкарпацкім, Падляскім і Свентакшыскім ваяводствах, а Рафал Тшаскоўскі – у Ніжнесілезскім, Куяўска-Паморскім, Любускім, Мазавецкім, Апольскім, Паморскім, Сілезскім, Вармінска-Мазурскім, Вялікапольскім і Заходнепаморскім. Кандыдат ад урадавай кааліцыі таксама перамог за мяжой і на суднах.
Яўка ў другім туры склала 71,63 працэнта.
IAR/аз