Беларуская Служба

Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі абвясціў пераможцу прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы

02.06.2025 09:30
На іх перамoг Караль Наўроцкі – незалежны кандыдат, якога падтрымліваюць апазіцыйныя правыя сілы.
C
Cтаршыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестар МарцінякPAP/Leszek Szymański

Караль Наўроцкі перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы, абвясціў на адмысловай прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестар Марціняк(Sylwester Marciniak):

- Дзяржаўная выбарчая камісія сцвердзіла, што ў паўторным галасаванні, якое адбылося 1 чэрвеня 2025 года, з двух кандыдатаў на прэзідэнта Рэспублікі Польшча больш галасоў атрымаў і адпаведна з артыкулам 126.6 Канстытуцыі Рэспублікі Польшча, а таксама артыкулам 292 § 4 Выбарчага кодэкса прэзідэнтам Польшчы быў абраны Караль Тадэвуш Наўроцкі.

За кандыдата, якога падтрымлівае апазіцыйная правая партыя «Права і справядлівасць» прагаласавалі 10 мільёнаў 606 тысяч 877 выбаршчыкаў.

У сваю чаргу за кандыдата ўрадавай «Грамадзянскай кааліцыі» Рафала Тшаскоўскага прагаласавала 10 мільёнаў 237 тысяч 286 чалавек.

Яўка ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў склала 71,63 працэнта.

Галасаванне праводзілася ў 32 143 выбарчых участках. Колькасць асоб, якія мелі права голасу ў другім туры склала 29 мільёнаў 363 тысячы 722. Колькасць сапраўдных галасоў склала 20 мільёнаў 844 тысячы 163.

IAR/аз

За ноч у Польшчы з'явіўся новы пераможца прэзідэнцкіх выбараў

02.06.2025 06:10
Дзяржаўная выбарчая камісія падлічыла 100 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў з усіх камісій.