Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Яўка на выбарах за мяжой была рэкорднай

02.06.2025 15:40
Рэкордная была таксама колькасць выбарчых участкаў за мяжой.
Падлік галасоўPAP/Marian Zubrzycki

Больш за 700 000 чалавек зарэгістраваліся на выбары прэзідэнта Польшчы за мяжой, паведаміла ўпаўнаважаная Міністэрства замежных спраў Польшчы па арганізацыі выбараў за мяжой Юстына Хшаноўска(Justyna Chrzanowska):

- Колькасць выбарчых участкаў таксама была рэкордная, то бок іх было на 100 больш, чым падчас парламенцкіх выбараў у 2023 годзе. Прэзідэнцкія выбары, гэта таксама рэкордная колькасць людзей, якія мелі права голасу – у другім туры, гэта было 722 тысячы грамадзян. Пасля першага тура, для ўдзелу ў другім туры зарэгістраваліся дадаткова больш за 176 тысяч польскіх грамадзян.

За межамі Польшчы за Рафала Тшаскоўскага прагаласавалі 63,49 працэнта выбаршчыкаў – гэта 383 722 чалавекі. У сваю чаргу Караля Наўроцкага падтрымалі 36,51 працэнтa выбаршчыкаў, то бок 220 667 чалавек.

Рафал Тшаскоўскі перамог, між іншым, у Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Беларусі, Аўстраліі і ў Кітаі. У сваю чаргу Караль Наўроцкі, як і ў першым туры, у ЗША і Канадзе, Косаве, а таксама ў Босніі і Герцагавіне.

Яўка ў другім туры выбараў сярод польскіх выбаршчыкаў за мяжой склала 84,26 працэнта.

IAR/аз

У першым туры выбараў за мяжой перамог Рафал Тшаскоўскі, а як будзе ў другім?

27.05.2025 16:30
Розніца ў падтрымцы кандыдатаў мінімальная, таму вырашальным можа аказацца кожны голас.

Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў Караля Наўроцкага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах

02.06.2025 12:01
«Гэта была цяжкая, часам балючая, але неверагодна мужная барацьба за Польшчу», – напісаў Анджэй Дуда.