Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы прыняў у сваім палацы сотні дзяцей (ВІДЭА)

04.06.2025 15:43
Юныя палякі прынялі ўдзел у акцыі «Бяспечныя канікулы з прэзідэнцкай парай».
Прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкай Агатай сярод дзяцей ў парку Прэзідэнцкага палацу PAP/Radek Pietruszka

Сотні дзяцей з цэлай Польшчы прынялі ўдзел у акцыі «Бяспечныя канікулы з прэзідэнцкай парай». Грамадскае мерапрыемствы арганізаванае Бюро нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце Польшчы ў супрацы з іншымі ведамствамі і недзяржаўнымі арганізацыямі.


Акцыя праходзіць дзявяты раз. Прэзідэнт Анджэй Дуда перакананы, што гэта надзвычай важнае мерапрыемства.

- Ніколі не бывае за шмат размоваў пра бяспеку і практычных заняткаў, якія датычаць бяспекі. Трэба вучыцца аказваць першую дапамогу, трэба вучыцца, як сябе бяспечна паводзіць у перыяд канікул. Таксама трэба памятаць пра тое, каб захоўваць асцярожнасць у інтэрнэце. Я прашу вас уважліва слухаць экспертаў, якія нас пазнаёмяць з рознымі аспектамі бяспекі.

У парку Прэзідэнцкага палацу ў Варшаве спецыялісты вучылі дзяцей аказваць першую медыцынскую дапамогу, а таксама расказалі, як захоўваць правілы бяспекі падчас летніх канікул.

Да гэтага часу ў акцыі «Бяспечныя канікулы з прэзідэнцкай парай» удзел прыняло больш за 4 тыс. дзяцей з цэлай Польшчы.

вс