Беларуская Служба

Урадавая кааліцыя робіць працу над памылкамі. Адна з задач - камунікацыя з грамадствам

05.06.2025 17:08
Лідары ​​дамовіліся, сярод іншага, прызначыць прэс-сакратара ўрада, а таксама пагадзіліся з неабходнасцю рэканструкцыі ўрада.
 ,  ,  -
Уладзімеж Чажасты, Шыман Галоўня, Уладзімеж Касіняк-Камыш PAP/Rafał Guz

Адзін з элементаў, які неабходна палепшыць, — гэта пытанне камунікацыі паміж урадам і грамадствам, заявіў PAP дэпутат Славамір Цвік (Польшча 2050). На пытанне аб супрацоўніцтве ўрада з новым прэзідэнтам ён падкрэсліў, што ў Караля Наўроцкага «чысты ліст».

У чацвер адбылася сустрэча, прысвечаная падвядзенню вынікаў пасля паразы кандыдата ад «Грамадзянскай платформы» Рафала Тшаскоўскага на прэзідэнцкіх выбарах. У перамовах прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Дональд Туск, спікер Сейма Шымон Галоўня (Польшча-2050), віцэ-спікер Сейма Уладзімеж Чажасты (Новыя левыя) і віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Польская сялянская партыя). Пасля сустрэчы Галоўня паведаміў, што лідары ​​дамовіліся, сярод іншага, прызначыць прэс-сакратара ўрада, а таксама пагадзіліся з неабходнасцю рэканструкцыі ўрада.

Славамір Цвік ацаніў, што «адзін з элементаў, які трэба палепшыць, — гэта пытанне камунікацыі з грамадствам; камунікацыя аб тым, што ўрад зрабіў, што ён мае намер зрабіць».

«Шмат чаго было зроблена на карысць многіх сацыяльных груп, для ўсяго грамадства, але пра гэта не часта паведамлялася. І пра гэта, безумоўна, не паведамлялася так, як грамадства прызвычаілася ў часы ўрада «Права і справядлівасць», гэта значыць рэкламныя шчыты, рэклама на грамадскім тэлебачанні, на грамадскім радыё, у газетах. У нас жа камунікацыі амаль не было», — сказаў дэпутат.

Адказваючы на ​​пытанне аб будучай працы ўрада ў кантэксце перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Караля Наўроцкага, якога падтрымлівае «Права і справядлівасць», Цвік ацаніў, што «прэзідэнт Наўроцкі мае чысты ліст». «Калі ён хоча зрабіць нешта добрае для Польшчы разам з гэтым урадам, у яго абавязкова будзе такая магчымасць», — дадаў палітык.

PAP/ав