Хаця ў 2023 годзе інфармацыйна-тэхналагічны сектар (ІКТ) Польшчы паказаў падзенне на 15%, надзею на аднаўленне даюць урадавыя праграмы «Лічбавы вучань» (Cyfrowy uczeń) і «STEM-лабараторыі» (Pracownie STEM).
У сектары інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій назіраецца выразнае запаволенне. У 2024 годзе праведзена на 15% менш тэндарных працэдур, асабліва прыкметны спад у сегментах ноўтбукаў і планшэтаў: попыт на ноўтбукі скараціўся на 80%, на планшэты — больш чым удвая.
Паводле апошняй справаздачы Саюза «Лічбавая Польшча» (Związek Cyfrowa Polska), найбольшае скарачэнне закупак назіралася ў сферы адукацыі — мінус 93% у параўнанні з мінулым годам. Адзначана значнае падзенне і ў сферы цэнтральнай адміністрацыі (–67%).
Хаця агульны аб’ём польскага рынку дзяржаўных закупак складае каля 280 мільярдаў злотых (прыкладна 65,4 млрд еўра), а ў ЕС — 2–2,5 трлн еўра штогод, доля ІКТ у агульным аб'ёме дзяржзакупак не перавышае 5%. Гэта надзвычай мала, улічваючы, што сучасныя тэхналогіі — галоўны рухавік глабальнай эканомікі.
PAP/эж