Беларуская Служба

Штармавое папярэджанне на тэрыторыі ўсёй Польшчы

07.06.2025 12:10
У ноч з суботы на нядзелю чакаюцца штормы з моцным ветрам і дажджом, пра гэта папярэджвае Урадавы цэнтр бяспекі (RCB).
Alert RCB. Burze z bardzo silnym wiatrem i deszczem
Alert RCB. Burze z bardzo silnym wiatrem i deszczemMAREK MALISZEWSKI/REPORTER

Папярэджанне Цэнтра бяспекі ўрада па ўсёй Польшчы тычыцца ночы з 7 на 8 чэрвеня. «Рыхтуйцеся да магчымых паводак і адключэння электраэнергіі», гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў суботу раніцай Інстытут метеаралогіі і воднай гаспадаркі (IMGW) выдаў штармавыя папярэджанні першай і другой ступені для ў агульнай складанасці 16 ваяводстваў. Папярэджанні першай ступені тычацца штормаў, якія могуць суправаджацца моцнымі ападкамі.

IMGW прагназуе, што выпадзе ад 20 мм да 30 мм вады. Гэта будзе суправаджацца парывамі ветру да 85 км/г. Лакальна магчымы град.

Гэтыя папярэджанні будуць дзейнічаць не раней за 14:00 суботы і працягнуцца да 2:00 нядзелі. Яны будуць распаўсюджвацца на наступныя ваяводствы: Вармінска-Мазурскае, Падляскае, Куяўска-Паморскае, Вялікапольскае, Любускае, Дольнаслёнскае, а таксама на паўночную частку Мазавецкага і Лодзінскага ваяводстваў, заходнюю частку Апольскага ваяводства і паўднёвую частку Падкарпацкага ваяводства.

IMGW выпусціла папярэджанні для 16 ваяводстваў.

Папярэджанне першай ступені прагназуе ўмовы, якія спрыяюць узнікненню небяспечных метэаралагічных з'яў, што  могуць прывесці да матэрыяльных страт і пагрозы здароўю і жыццю. Інстытут рэкамендуе быць асцярожнымі і сачыць за паведамленнямі аб развіцці метэаралагічнай сітуацыі. Папярэджанне другой ступені прагназуе ўзнікненне небяспечных метэаралагічных зʼяў, якія могуць прывесці да вялікіх матэрыяльных страт і пагрозы здароўю і жыццю.

RCB/PAP/вх