Беларуская Служба

Апытанне: палякі — трэція ў Еўропе па планах на летні адпачынак

08.06.2025 12:06
Большасць — 58% — правядзе адпачынак у Польшчы, а 35% — за мяжой. Часцей за палякаў адпачынак плануюць толькі італьянцы (83%) і іспанцы (80%).
Польскае ўзбярэжжа Балтыйскага мора фота: Pav-Pro Photography Ltd/Shutterstock

Сёлета 78% палякаў плануюць летні адпачынак — гэта трэці вынік у Еўропе, вынікае з даследавання, праведзенага на замову кампаніі Allianz Partners. Апытаныя плануюць выдаткаваць на паездку ў сярэднім каля 6430 злотых (каля 1514 еўра) і гатовыя абмежаваць паўсядзённыя выдаткі, каб адкласці неабходную суму.

Большасць — 58% — правядзе адпачынак у Польшчы, прычым 32% — на моры, а 22% — у гарах. 35% палякаў выберуць адпачынак за мяжой. Часцей за палякаў адпачынак плануюць толькі італьянцы (83%) і іспанцы (80%).

Палякі традыцыйна застаюцца аднымі з самых ашчадных турыстаў у ЕС. Для параўнання, сярэдні бюджэт аўстрыйцаў складае 2622 еўра, галандцаў — 2364 еўра, а швейцарцаў — 3722 еўра. Найменш гатовыя траціцца іспанцы — у сярэднім 1056 еўра.

43% палякаў выказалі занепакоенасць ростам коштаў, што значна менш, чым у немцаў (69%) і брытанцаў (68%). Пры гэтым 65% гатовыя скараціць выдаткі на забавы, а 61% — адкласці куплю аўтамабіля ці рамонт.

Апытанне паказала рост экалагічнай і кібербяспечнай свядомасці: 66% улічваюць прыродныя рызыкі, а 54% асцерагаюцца інтэрнэт-пагроз падчас падарожжаў. Больш за дзве траціны апытаных палякаў плануюць купіць турыстычную страхоўку.

PAP/ez