У бягучым месяцы Польшча падпіша кантракт з Паўднёвай Карэяй на пастаўку танкаў K2, пра гэта сёння паведаміла тамтэйшае афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва Yonhap. Кошт кантракту ацэньваецца ў 6 мільярдаў долараў ЗША. Згодна з пагадненнем, Польшча атрымае 180 танкаў K2, з якіх 117 будуць выраблены паўднёвакарэйскім канцэрнам Hyundai Rotem, а астатняя частка – на заводах Польскага ваеннага комплекса.
Ананімны чыноўнік Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі, на якога спасылаецца агенцтва, паведаміў, што кантракт павінен быць падпісаны ў чэрвені ў Варшаве.
Гэта чарговае пагадненне пасля кантракту, заключанага ў 2022 годзе, на пастаўку 1 000 танкаў К2 у Польшчу. У канцы 2022 года кампанія Hyundai Rotem падпісала кантракт на суму прыблізна 3,3 мільярда долараў, на пастаўку першай партыі з 180 K2 у Польшчу, але, як паведамляе Yonhap, чарговыя кантракты пакуль падпісаныя не былі.
Чакаецца, што новае пагадненне будзе значна больш каштоўным, чым кантракт 2022 года, паколькі яно ўключае перадачу тэхналогій і абслугоўванне ваеннай тэхнікі. Танкі К2, якія будуць выпускацца ў Польшчы, будуць палепшанай версіяй згаданага танка.
У 2022 годзе Польшча падпісала шэраг пагадненняў з паўднёвакарэйскімі ваеннымі кампаніямі на куплю танкаў K2, самаходных гаўбіц K9 і лёгкіх штурмавікоў FA-50.
IAR/аз