Беларуская Служба

Летась колькасць самагубстваў у Польшчы знізілася на 7% у параўнанні з мінулымі гадамі

10.06.2025 17:15
Паводле экспертаў, гвалт у інтэрнэце павялічвае рызыку самагубства ў сем разоў.
. .
Дэпрэсія. Ілюстрацыя.Фота: WPixz/Shutterstock

У 2024 годзе колькасць самагубстваў у Польшчы знізілася на 7 працэнтаў у параўнанні з папярэднімі гадамі. Колькасць самагубстваў сярод асоб ва ўзносьце да 19 гадоў зменшылася на 12 працэнтаў. Гэта вынік сацыяльных праграм і большага досведу ў тым, як дапамагаць у крызісных сітуацыях.

Згаданая тэма абмяркоўвалася падчас канферэнцыі пад загалоўкам: «Прафілактыка самагубстваў – задача для ўсіх нас», арганізаванай у Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі.

З 2024 года ўводзяцца стандарты паводзін для функцыянераў паліцыі, муніцыпальнай паліцыі і пажарнікаў адносна кантактаў з людзьмі, якія знаходзяцца ў стане суіцыдальнага крызісу.

«Гэта важная праграма падрыхтоўкі супрацоўнікаў, якая рэалізуецца ў рамках Нацыянальнай праграмы аховы здароўя на 2024-2025 гады», – падкрэсліў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк.

Штогод у Польшчы ў выніку самагубстваў памірае амаль 5 000 чалавек. Найбольш распаўсюджаны фактар, які вядзе да суіцыду – гэта гвалт, крыніцай якога з’яўляецца таксама інтэрнэт.

Паводле экспертаў, гвалт з боку аднагодкаў у інтэрнэце расце, што павялічвае рызыку самагубства ў сем разоў.

IAR/аз