Беларуская Служба

Пачаўся набор на стыпендыяльную праграму Gaude Polonia

11.06.2025 12:12
Нацыянальны Цэнтр Культуры аб'яўляе набор заявак на XXIV выданне стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Gaude Polonia на 2025 год
.
.nck.pl

На паўгадавую стыпендыю могуць прэтэндаваць мастакі і творцы з Беларусі, Украіны, а таксама іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы і постсавецкіх краін, якія прадстаўляюць наступныя сферы:  

  • кіно (у тым ліку гісторыя кіно і кінакрытыка)
  • літаратура (у тым ліку пераклад)
  • музыка (у тым ліку гісторыя і музычная крытыка)
  • ахова помнікаў (у тым ліку кансервацыя твораў мастацтва і музеязнаўства)
  • візуальнае мастацтва (у тым ліку фатаграфія і мастацкая крытыка)
  • танец
  • тэатр (у тым ліку тэатральная крытыка)

Прыём заявак

Заяўку на атрыманне стыпендыі па праграме Gaude Polonia неабходна падаць асабіста або адправіць па пошце на наступны адрас:

Narodowe Centrum Kultury
ul. Płocka 13
01-231 Warszawa

Заяўка павінна ўтрымліваць як мінімум дзве рэкамендацыі ад творцаў, прызнаных у дадзенай галіне. Да дакументаў неабходна прыкласці флэшку з музычнымі запісамі або партфоліо работ кандыдата. У выпадку адпраўкі па пошце вырашальнай з'яўляецца дата паштовага штэмпеля.

Набор заявак будзе доўжыцца да 15 кастрычніка 2025 года.

Праграма Gaude Polonia была ініцыявана ў 2003 годзе. Яна служыць умацаванню культурных сувязей і будаванню добрых адносін Польшчы з яе суседзямі (у першую чаргу з Украінай і Беларуссю), прасоўванню польскай культуры ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе, а таксама супрацоўніцтву паміж мастацкімі асяроддзямі Польшчы і краін нашага рэгіёну. У рамках 23 выданняў праграмы было прызначана 962 стыпендыі.

Стыпендыя забяспечвае ўдзельнікам праграмы Gaude Polonia фінансаванне іх паўгадавога знаходжання ў Польшчы і метадычную падтрымку выдатных польскіх куратараў – экспертаў з розных галін культуры і мастацтва.

У чарговым XXIV выданні Праграмы, якая будзе рэалізавана ў перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня 2026 года, памер стыпендыі складзе 4 500 злотых брута штомесяц. 

Усе дакументы па праграме Gaude Polonia 2025 можна знайсці ТУТ

Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны, ад імя якога дзеянні, звязаныя з конкурсам, ажыццяўляе Нацыянальны Цэнтр Культуры.

вх