Беларуская Служба

Міхал Прабеж сыходзіць з пасады трэнера нацыянальнай зборнай Польшчы па футболе

12.06.2025 13:16
Міхал Прабеж сышоў з пасады трэнера зборнай Польшчы.
Michał Probierz
Michał ProbierzPAP/Piotr Nowak

«Я прыйшоў да высновы, што ў цяперашняй сітуацыі найлепшым рашэннем на карысць зборнай будзе мая адстаўка з пасады трэнера. Выкананне гэтай функцыі было рэалізацыяй маёй прафесійнай мары і найвялікшым гонарам у маім жыцці», – цытуе Міхала Прабежа (Michał Probierz) партал Łączy Nas Piłka.

«Я хацеў бы падзякаваць усім сваім калегам, супрацоўнікам Польскага футбольнага саюза. Я заўсёды мог на вас разлічваць. Дзякуй за давер прэзідэнту і праўленню Польскага футбольнага саюза. Вядома, я хацеў бы падзякаваць усім футбалістам, з якімі я меў задавальненне сустрэцца на гэтым шляху. Я буду трымаць пальцы за ўсіх вас, бо нацыянальная каманда – гэта наш агульны нацыянальны здабытак. Я таксама хацеў бы падзякаваць нашым цудоўным заўзятарам. Вы з намі ў добрыя і дрэнныя моманты. Дзе б ні гуляла нацыянальная каманда, ваша падтрымка была чутная», – гаворыцца ў заяве 52-гадовага футбаліста.

Польскі футбольны саюз выказаў падзяку трэнеру Міхалу Пробежу за супрацоўніцтва і адданасць кіраванню нацыянальнай камандай ды пажадаў поспехаў у будучай прафесійнай кар'еры.

Міхал Прабеж узначаліў нацыянальную зборную Польшчы ў верасні 2023 года.

IAR/вх