Беларуская Служба

Генпракурор плануе праверыць 50 000 скаргаў на парушэнні падчас прэзідэнцкіх выбараў

24.06.2025 15:22
Працэс ускладняюць наступствы судовай рэформы, уведзенай папярэдняй урадавай кааліцыяй правых сілаў.
Міністр юстыцыі і генеральны пракурор Адам БоднарPAP/Szymon Pulcyn

У Вярхоўны суд паступіла 50 000 скаргаў на парушэнні ў правядзенні другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Пакуль суд накіраваў у Нацыянальную пракуратуру больш за 300 з іх. Між тым, генеральны пракурор Адам Боднар і патрабуе перадачы ўсіх скаргаў, паколькі мае намер разгледзець кожную з іх, кажа пракурор Анна Адамяк(Anna Adamiak):

- Вярхоўны суд, як правіла не перадае ў пракуратуру ўсіх скаргаў. Ён групуе іх пэўным чынам, беручы пад увагу характар абвінавачванняў.

Вярхоўны суд адказаў генпракурору, што гэта члены судовых калегій вырашаюць, ці накіраваць скаргу ў пракуратуру, ці не.

Між тым, Адам Боднар падтрымлівае сваю заяву, што Палата надзвычайнага кантролю і грамадскіх спраў, якая ў выніку неадназначнай рэформы судовай сістэмы, праведзенай папярэдняй урадавай кааліцыяй правых сілаў, не прызнаецца еўрапейскімі судамі, не павінна выносіць рашэння аб сапраўднасці выбараў.

Напрыклад, два суддзі палаты былі адхілены ад разгляду скаргаў на парушэнні ў правядзенні выбараў, заявіў прэс-сакратар Вярхоўнага суда Аляксандр Стэмпкоўскі(Aleksander Stępkowski):

- Гэтыя асобы не хочуць выносіць рашэнняў. Суддзі павінны выносіць рашэнні на падставе дзеючага заканадаўства і яны не могуць казаць, што: Мы не будзем выносіць рашэнняў, таму што нам не падабаецца гэты закон і мы чакаем зменаў.

Вярхоўны суд заявіў, што суды ЕС не маюць юрысдыкцыі для разгляду спраў на парушэнні ў правядзенні выбараў.

Акрамя таго, Нацыянальная пракуратура рыхтуецца запатрабаваць пералік галасоў ва ўсіх акруговых выбарчых камісіях, дзе вынікі кантролю сведчаць аб парушэннях.

IAR/аз

Вярхоўны суд пачаў разгляд скаргаў на парушэнні ў правядзенні прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы

10.06.2025 12:15
Нагадваем, тэрмін падачы такіх скаргаў мінае 16 чэрвеня.