Паводле афіцыйных дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, у траўні 2025 года ўзровень беспрацоўя склаў 5%, што на 0,2% менш, чым у красавіку. Такім чынам, ведамства пацвердзіла ўступныя ацэнкі Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі.
Паводле эканамісткі PKO Bank Polski Уршулі Крыньскай, сітуацыя на польскім рынку працы па-ранейшаму добрая, хоць з’яўляюцца першыя прыкметы змяншэння попыту на працу.
— Яны нязначныя, але рэальныя. Тым не менш, росту беспрацоўя мы не чакаем. Дэмаграфічныя тэндэнцыі выступаюць натуральным буферам: пакаленні, што выходзяць на пенсію, значна больш шматлікія, чым лік маладых людзей, якія толькі ўваходзяць на рынак працы. У выніку, нават пры зніжэнні попыту на працу, росту беспрацоўя не прагназуецца.
Паводле дадзеных Еўрастата, які карыстаецца іншай метадалогіяй падліку, беспрацоўе ў Польшчы ў красавіку склала 3,3% — на 0,1%, чым у сакавіку, і на 0,5% больш, чым год таму. Аналагічны паказчык зафіксаваны ў Балгарыі. Найменшы ўзровень беспрацоўя адзначаны ў Чэхіі і на Мальце — 2,7%, найвышэйшы — у Іспаніі (10,9%). Сярэдні паказчык па ЕС склаў 5,9%, у зоне еўра — 6,2%.
эж