Згодна з дадзенымі, якія ён прадставіў у Сейме, колькасць нелегальных мігрантаў, кія патрапілі ў Польшчу, скарацілася з 12 000 у 2023 годзе да 5 000 у 2024 годзе. Сёлета іх было ўсяго 800.
Размова ідзе пра людзей, якія ўехалі з Беларусі і спрабавалі трапіць у Германію праз Польшчу. Чэслаў Мрочак кажа, што скараціць гэтую колькасць стала магчымым, сярод іншага, дзякуючы ўмацаванню агароджы на мяжы з Беларуссю.
— Гэты пераход мяжы быў лёгкі, што паказвае статыстыка. Калі ўзмацнілі працу нашых служб — войска, памежнай службы, паліцыі, — але найперш змянілі механізмы юрыдычныя, ужо больш за год функцыянуе буферная сфера, забарона ўваходу на пэўныя тэрыторыі. Зрабілі больш складаным функцыянаванне злачынных груп, і ўжо колькі месяцаў не прымаем заявы на абаронцу, — заявіў чыноўнік.
Намеснік міністра дадаў, што ў папярэднія гады штогод паступала каля тысячы заявак на часовую абарону. Сёлета іх было толькі 32. Міністр заявіў, што ў выніку закрыцця польска-беларускай мяжы ў Латвіі зафіксавана ўдвая больш спроб нелегальнай міграцыі, а ў Літве — у 3,5 разы больш.
Чэслаў Мрочак таксама паведаміў, што ў першым квартале гэтага года Польшча выдала на 43 працэнты менш віз, чым за аналагічны перыяд 2023 года, і на 53 працэнты менш, чым у 2022 годзе.
IAR/вх