Беларуская Служба

Прэзідэнт Дуда сустрэўся з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі

26.06.2025 17:49
Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэўся са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі. Адбылася і сустрэча  з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.
Аўдыё

Сяргей Ціханоўскі быў сярод 14 палітычных зняволеных, вызваленых у мінулую суботу беларускімі ўладамі.

У чацвер у Варшаве Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім, а таксама прымуць удзел у вячэрнім мітынгу беларускага дыяспары ля помніка Мікалаю Каперніку ў Варшаве.

Ціханоўскі – адна з найбольш важных і вядомых фігур беларускага дэмакратычнага апазіцыйнага руху падзей 2020 года. У маі 2020 года – праз два дні пасля абвяшчэння аб сваім намеры балатавацца на выбарах – яго арыштавалі. Яго жонка Святлана хутка стала лідарам беларускага апазіцыйнага руху.

вх