Вада там не адпавядае патрабаванням і не прыдатная для купання.
Дзяржаўны раённы санітарны інспектар у Варшаве паведаміў у чацвер, што вада ў месцы купання на Чарнякоўскім возеры не адпавядае патрабаванням і не прыдатная для купання.
«Зона для купання закрытая з-за мікрабіялагічных паказчыкаў вады. Калі ласка, выконвайце забарону на купанне», – заявілі ў OSiR Mokotów, які кіруе вадасховішчам.
Чарнякоўскае возера на вуліцы Езёрнай (przy ulicy Jeziornej) – натуральны вадаём. У паўднёвай яго частцы ёсць пляж, зона для купання і адкрытая трэнажорная пляцоўка, гэта папулярнае сярод варшавян месца адпачынку летам.
PAP/вх