Перавозчык хоча заахвоціць да падарожжаў усіх, хто хоча арганізаваць свой адпачынак індывідуальна.
Прэс-сакратар PLL LOT Кшыштаф Мочульскі кажа, што адным з гарантаваных варыянтаў у гэтым годзе з'яўляецца Мальта. Самалёты LOT лётаюць туды з сярэдзіны красавіка. Не толькі польскія турысты хочуць карыстацца імі.
Прэс-сакратар адзначыў, што LOT выкарыстоўвае свой трансферны патэнцыял. Пасажыры з розных польскіх гарадоў ляцяць у Варшаву, каб перасесці на самалёт, які ляціць у сталіцу Мальты, Валету. Жыхары краін Балтыі і паўночнай Еўропы таксама зацікаўлены ў трансферах.
LOT пачаў канкураваць на турыстычных маршрутах з так званымі лоўкост-перавозчыкамі. Кшыштаф Мочульскі падкрэсліў, што польская авіякампанія мае некалькі пераваг. Гэта зручны час вылету і прылёту на працягу дня, які могуць ацаніць, сярод іншых, сем'і з дзецьмі. Яшчэ адна перавага - ліміт багажу і бясплатнае абслугоўванне на борце.
LOT хоча абслужыць каля 11 мільёнаў пасажыраў у гэтым годзе. Гэта азначае павелічэнне колькасці пасажыраў на паўмільёна ў параўнанні з мінулым годам.
ПР/юл