Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча падняла ў паветра знішчальнікі з-за ўдару Расіі па Украіне

29.06.2025 08:11
Таксама былі прыведзены ў найвышэйшую гатоўнасць наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі.
Polskie myśliwce wystartowały w związku z atakami Rosji na Ukrainę
Polskie myśliwce wystartowały w związku z atakami Rosji na UkrainęKarol Makurat/REPORTER

Польская армія падняла ў паветра знішчальнікі. Гэта адказ на ўдар Расіі па тэрыторыі Украіны.

Паводле Аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, пары польскіх і саюзных знішчальнікаў, якія знаходзіліся на дзяжурстве, былі падняты ў паветра. Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі таксама былі прыведзены ў найвышэйшую гатоўнасць.

Знішчальнікі былі падняты ў паветра а 4-й гадзіны раніцы. Пасля 5-й раніцы самалёты вярнуліся на сваю базу, бо ўзровень пагрозы знізіўся.

Ваенныя не заўважылі ніякіх парушэнняў польскай паветранай прасторы.

ПР/юл