Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы прыляцеў з развітальным візітам у Кіеў

29.06.2025 09:14
Анджэй Дуда наведаў Украіну, гэта апошні візіт прэзідэнта Польшчы ў Кіеў.
    ()      ()
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі (справа) і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда (злева) паціскаюць адзін аднаму рукі падчас сустрэчы ў КіевеEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Візіт Анджэя Дуды быў афіцыйным, але з меркаванняў бяспекі не было цырымоніі, і СМІ не інфармавалі пра тое, што прэзідэнт накіроўваецца ў сталіцу Украіны.

Анджэй Дуда запэўніў, што для яго — як прэзідэнта — заўсёды было важна стаяць на баку Украіны. Ён падкрэсліў, што падтрымка ўсходніх суседзяў таксама з'яўляецца ключом да ўмацавання Польшчы.

- Будучы прэзідэнтам Польшчы ў мяне ніколі не было сумневаў, што для бяспекі Польшчы важна падтрымаць Украіну, якой пагражала агрэсія, а цяпер ідзе поўнамаштабная вайна. Напярэдадні агрэсіі, я быў у Кіеве з прэзідэнтам Літвы, каб сказаць, што Украіна не застанецца адна. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што разлічвае на працяг добрага супрацоўніцтва з Польшчай — таксама і тады, калі ў нашай краіне зменіцца прэзідэнт.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што разлічвае на працяг добрага супрацоўніцтва з Польшчай — таксама і пасля змены прэзідэнта.

— Польшча рыхтуецца да таго, калі ўступіць на пасаду новы прэзідэнт Караль Наўроцкі. Мы спадзяёмся, што адносіны паміж Польшчай і Украінай будуць такімі ж інтэнсіўнымі. За апошнія некалькі месяцаў мы рэалізавалі шмат сумесных пагадненняў, якія тычацца зброевай прамысловасці, і я спадзяюся, што калі мы падвядзём вынікі паўгоддзя, мы зможам сказаць, што ўмацавалі свае пазіцыі.

Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў Анджэя Дуду Ордэнам Свабоды. Гэта найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Украіны, якой можа быць узнагароджаны замежнік.

Прэзідэнт Анджэй Дуда спадзяецца, што адносіны, пабудаваныя ў апошнія гады з Украінай, дапамогуць вырашыць спрэчныя гістарычныя пытанні. Пра гэта ён сказаў падчас свайго візіту ў Кіеў у канцы свайго тэрміну. ​​Ён падзякаваў украінскаму боку за рашэнні аб эксгумацыі і забеспячэнні годнага пахавання ахвяр валынскага генацыду. На яго думку, гэтыя дзеянні могуць спрыяць умацаванню братэрства.

— Я веру, што ўзаемныя дзеянні гістарычнага характару, якія ўвесь час праводзяцца, прычыняцца да ўмацавання адносін паміж нашымі народамі, да сапраўднага братэрства. Я глыбока веру ў гэта і дзякую за запрашэнне.

Польскі прэзідэнт наведаў Кіеў у дзясяты раз з пачатку поўнамаштабнага канфлікту ва Украіне. Ён быў у Кіеве восем разоў, адзін раз у Луцку і ​​адзін раз у Львове.

ПР/юл