Беларуская Служба

У Польшчы расце папулярнасць электрасамакатаў

29.06.2025 15:12
Ідзецца пра павелічэнне на 400 працэнтаў з году ў год, а сістэмы арэнды электрасамакатаў ужо існуюць у 200 гарадах Польшчы, кажуць эксперты.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Silviu on the street from Pixabay/CC0

Ганна Зеліньска з Польскай абсерваторыі бяспекі дарожнага руху ITS адзначыла рост папулярнасці электрасамакатаў. Яна дадала, што гэта ў асноўным звязана з павелічэннем колькасці самакатаў, якія можна арандаваць. «Гэта павелічэнне прыкладна на 400 працэнтаў з году ў год, сістэмы электрасамакатаў ужо існуюць у 200 гарадах Польшчы», — адзначыла яна.

Зеліньска нагадала, што на электрасамакатах нельга ездзіць па дарозе, калі дазволеная хуткасць перавышае 30 км/г. У такім выпадку карыстальнік павінен ехаць па веладарожцы, а калі такой дарожкі няма — па тратуары. «Калі ён едзе па тратуары, ён павінен памятаць, што пешаходы маюць там перавагу, таму ён не можа падвяргаць іх небяспецы сваімі паводзінамі. Ён таксама павінен памятаць, што хуткасць, з якой ён рухаецца, павінна быць адаптавана да хуткасці пешахода», — падкрэсліла яна.

Згодна з дадзенымі Упраўлення дарожнага руху Галоўнага ўпраўлення паліцыі, за першыя пяць месяцаў гэтага года адбылося 223 аварыі з удзелам электрасамакатаў, адзін чалавек загінуў і 242 атрымалі траўмы. Гэта павелічэнне ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 121 аварыю і 136 чалавек атрымалі траўмы.

12 працэнтаў карыстальнікаў электрасамакатаў, якія патрапілі ў аварыі, кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, — паведаміла  Ганна Зеліньска.

Паводле слоў Зеліньскай, у звязку з гэтым неабходная адукацыя. «Мы ведаем, што вельмі мала людзей ведаюць правілы, паводле якіх мы павінны ездзіць на электрасамакатах, мы не ведаем, дзе і як можна на іх ездзіць. Правілы ў гэтай галіне ўступілі ў сілу адносна нядаўна, бо электрасамакаты з'явіліся ў Законе аб дарожным руху ў 2021 годзе», — нагадала яна.

РАР/юл