Беларуская Служба

Польскі нафтагазавы гігант Orlen атрымаў апошнюю пастаўку расійскай нафты 

30.06.2025 13:33
Замест расійскай нафты цяпер паступае сыравіна па Трансальпійскім нафтаправодзе, які злучае італьянскі порт Трыест з Цэнтральнай Еўропай.
Orlen  100    .
Orlen на 100% незалежны ад расійскай нафты. Shutterstock/Czajnikolandia

У панядзелак, 30 чэрвеня, спыняецца дзеянне кантракту на пастаўкі расійскай нафты для нафтаперапрацоўчага завода кампаніі Orlen у Чэхіі. Як падкрэсліў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, ужо з заўтрашняга дня еўрапейскі рэгіён Orlen будзе на 100% незалежны ад расійскай нафты.

«Мы рэалізуем вялікі польскі план — зрабіць Польшчу і Еўропу як мага менш залежнымі ад знешніх паставак, асабліва з боку агрэсіўных краін, такіх як Расія», — заявіў Туск падчас выступу ў сядзібе Польскіх электраэнергетычных сетак (PSE) у Канстанціне-Езёрне пад Варшавай.

Кіраўнік урада Польшчы адзначыў, што гэтае рашэнне мае практычнае значэнне для энергетычнай бяспекі, асабліва ў тых сферах, якімі займаецца Orlen.

«У сённяшніх умовах вайны, калі Расія з’яўляецца галоўным негатыўным фактарам, няма патрэбы тлумачыць, што разлічваць на расійскія пастаўкі для польскай энергетыкі — гэта цяжкі грэх», — дадаў прэм’ер.

Замест расійскай нафты праз чэшскія нафтаперапрацоўчыя заводы Orlen цяпер паступае сыравіна па Трансальпійскім нафтаправодзе (TAL), які злучае італьянскі порт Трыест з Цэнтральнай Еўропай.

IAR/эж