Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што прыкладна 15 ліпеня прадставіць новы склад урада ў межах анансаванай так званай рэканструкцыі. У ходзе панядзелкавай прэс-канферэнцыі паліытк удакладніў, што кансультацыі з лідарамі кааліцыйных партый — Польскай сялянскай партыя (PSL), «Польшчай 2050» і «Левымі» (Lewica) — працягваюцца.
Пра рэканструкцыю Туск заявіў яшчэ 11 чэрвеня падчас свайго выступу ў Сейме перад галасаваннем па вотуме даверу, адзначыўшы, што змены закрануць структуру кабміна і прынясуць «новыя твары». Цяперашні ўрад Польшчы застаецца самым шматлікім у гісторыі краіны.
На гэтым фоне ўзрастаюць напружанні ўнутры кааліцыі. Паводле дамоўленасці, старшынём Сейма да 13 лістапада застаецца Шымон Галоўня (лідар «Польшчы 2050»), а пасля яго пасаду павінен заняць Владзімеж Чажасты з партыя «Левыя». Аднак у «Польшчы 2050» лічаць, што «Левыя» маюць празмерную колькасць пасадаў, уключаючы чатырох міністраў, віцэ-прэм’ера і будучага кіраўніка Сейма.
Паводле парталу Onet, партыя Шымона Галоўні патрабуе ўзамен за пасаду старшыні Сейма перадаць ім пост віцэ-прэм’ера. Сам Галоўня заяўляе, што гатовы ўвайсці ва ўрад толькі ў тым выпадку, калі ўсе кааліцыйныя лідары таксама стануць яго часткай. Падобную прапанову раней агучваў і лідар PSL Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
PAP/эж