Беларуская Служба

Пажар у Варшаўскім метро. Першая лінія зачыненая

01.07.2025 10:35
Лінія метро M1 цалкам зачыненая – гарадскія ўлады ўздоўж яе працягласці арганізавалі дадатковы рух трамваяў і аўтобусаў. 
Пасажыры на прыпынку ля зачыненай станцыі Варшаўскага метроPAP/Szymon Pulcyn

У ноч з панядзелка на аўторак адбыўся пажар на лініі М1 Варшаўскага метро. Гарадскія ўлады паведамілі, што на станцыі «Рацлавіцка» загарэліся кабелі.

З месца пажару былі эвакуяваныя чатыры чалавекі, ніхто не пацярпеў. Пажар ахапіў кабелі ў тэхнічных каналах. Прычына пажару пакуль не ўстаноўленая.

Лінія метро M1 цалкам зачыненая – гарадскія ўлады ўздоўж яе працягласці арганізавалі дадатковы рух трамваяў і аўтобусаў. Цягнікі на другой лініі працягваюць курсаваць, але з павялічанымі інтэрваламі.

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі склікаў крызісны штаб у сувязі з інцыдэнтам.

вс