Беларуская Служба

Адноўлены памежны кантроль на польска-літоўскай мяжы дае плён

10.07.2025 14:55
Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна шукаюць новыя каналы перамяшчэння, каб далей развіваць нелегальную міграцыю і дэстабілізаваць Еўропу.
-
Польска-літоўская мяжапрофіль Польскай памежнай варты ў у Фэйсбуку

На мяжы з Літвой польскія памежныя службы затрымалі восем імігрантаў.

«Гэта вынік кантролю, які праводзіцца на мяжы», — заявіў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжынскі (Jacek Dobrzyński). Ён дадаў, што ў цяперашні час найважнейшы Сувалкскі праход, таму што тудою мігранты нелегальна перасякаюць мяжу.

- Гэтая міграцыя ідзе з Літвы. Мігранты перасякаюць літоўскую мяжу Латвіі і Эстоніі. Наша мяжа шчыльная і бяспечная. Натуральна, што рэжымы Лукашэнкі і Пуціна шукаюць новыя каналы перамяшчэння, каб далей развіваць нелегальную міграцыю і дэстабілізаваць Еўропу. Таму добра, што нашыя патрулі там размешчаныя. Адразу ў першую ноч былі затрыманыя чацвёра чалавек - іх перавозіў эстонец. Учора зноў чатырох.

Часовы кантроль праводзіцца з панядзелка ў 52 месцах на мяжы Польшчы з Германіяй і 13 на мяжы з Літвой. Памежны кантроль адноўлены на трыццаць дзён. Аднак польскі ўрад не выключыў магчымасці падаўжэння гэтага тэрміну.

IAR/яс