Беларуская Служба

Інстытут нацыянальнай памяці асудзіў дэпутата Еўрапарламента Гжэгажа Браўна за адмаўленне Халакосту

11.07.2025 08:01
Інстытут нацыянальнай памяці асудзіў Гжэгажа Браўна за адмаўленне Халакосту. У эфіры Radio Wnet дэпутат Еўрапарламента адмаўляў нацысцкія злачынствы і назваў газавыя камеры ў Асвенцыме «фальшыўкай».
Grzegorz Braun
Grzegorz BraunArtur Szczepanski/REPORTER/East News

Паводле Інстытута нацыянальнай памяці, гэтыя заявы адмаўляюць «добра задакументаваныя факты адносна нямецкіх злачынстваў, учыненых супраць габрэяў падчас Другой сусветнай вайны». «Такія сцвярджэнні шкодзяць памяці ахвяр Халакосту», – гаворыцца ў заяве Інстытута.

Вядучы праграмы Radio Wnet перапыніў інтэрв'ю з Гжэгажам Браўнам, калі той адмаўляў існаванне газавых камер у Асвенцыме. Варшаўска-Сярэднемесцкая акруговая пракуратура расследуе гэтую справу.

Гэта зʼяўляецца правапарушэннем паводле артыкула 55 Закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці», – сказаў прэс-сакратар пракуратуры Пётр Антоні Скіба.

«Пасля праверкі паведамленняў СМІ будзе прынята рашэнне аб магчымым пачатку дасудовай справы або перадачы справы ў Інстытут нацыянальнай памяці», – растлумачыў Пётр Антоні Скіба.

Левыя падалі скаргу на дэпутата Еўрапарламента. Музей Асвенцым-Біркенаў таксама абвясціў аб далейшай скарзе і пазове аб паклёпе.

Хлусня пра Асвенцым зʼяўляецца злачынствам у Польшчы і караецца штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

IAR/вх