Беларуская Служба

У сувязі з надвор’ем больш за 2 тысячы салдат прыведзены ў гатоўнасць

28.07.2025 11:00
З-за метэаралагічных умоў і надыходу генуэзскага цыклона над Польшчай больш за 2 тысячы салдат прыведзены ў гатоўнасць.
.
. PAP/Darek Delmanowicz

Падчас брыфінгу з прадстаўнікамі ўрадавай групы па кіраванні крызісамі намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык заявіў, што ў першую чаргу ў выпадку неабходнасці гатовыя дзейнічаць салдаты з Войск тэрытарыяльнай абароны:

- Агулам 2111 жаўнераў гатовыя да размеркавання, пераважна гэта жаўнеры Войск тэрытарыяльнай абароны. Яны ў сталым кантакце з цэнтрамі крызіснага кіравання. Войска гатовае да дзейнасці па загадзе ваяводаў.

Сёння ў 13 ваяводствах чакаюцца моцныя дажджы. Больш спакойныя ўмовы будуць толькі ў Заходнепаморскім, Любускім і значнай частцы Ніжняй Сілезіі. Найвышэйшы ўзровень папярэджання аб моцных дажджах і навальніцах дзейнічае ў Малапольскім, Сілезскім і Апольскім ваяводствах, а таксама на заходзе Свентакшыскага і поўдні Лодзінскага ваяводства.

ав